Сваю малую інфармаванасьць людзі тлумачаць хто хатнімі праблемамі, хто дачным сэзонам, а хто стомай ад палітычнай інфармацыі:
(Спадарыня: ) “Нічога ня ведаю”.
(Хлопец: ) “Ня чуў, я толькі што са шпіталю”.
(Спадарыня: ) “Я цяпер у адпачынку”.
(Спадар: ) “Я працую, няма часу нават тэлевізар глядзець”.
Тыя, хто чуў пра галадоўку, стаўленьне да ўдзельнікаў вызначаюць паводле свайго стаўленьня да асобы Аляксандра Лукашэнкі:
(Вэтэран вайны: ) “Яны няправільна робяць, яны мусяць дапамагаць Лукашэнку. Некаторыя захварэюць, некаторыя абразумяцца, але рэпрэсіяў ня будзе”.
(Спадарыня: ) “Калі дэпутатам няма чаго рабіць, хай галадаюць. Лепш бы граблі ў рукі, ды ў калгас. Было бы болей карысьці. Гэта маё меркаваньне як беларускі”.
(Пэнсіянэр: ) “Яна мне не патрэбная, гэтая галадоўка. Трэба, каб яны працавалі чэсна і для народу, а не для сябе”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што ў нашай дзяржаве шмат праблемаў, якія гэтыя дэпутаты маглі бы вырашыць з карысьцю для народу”.
І нарэшце, тыя, хто сымпатызуе галадоўнікам, асьцярожныя ў сваіх прагнозах:
(Спадар: ) “Станоўчы вынік наўрад ці будзе”.
(Пэнсіянэр: ) “Ня здолеюць яны перамагчы. Пры нашай уладзе... Выгналі гвалтам тых (дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995-м), так і з гэтымі скончыцца”.
(Спадарыня: ) “Нельга прагназаваць... Але ўсе да фінішу ня дойдуць”.