Гэтым разам допыт лідэра АГП доўжыўся больш за дзьве гадзіны. Анатоль Лябедзька кажа, што прапанаваў сьледзтву шэраг дадатковых матэрыялаў, якія пацьвярджаюць праўдзівасьць ягоных выказваньняў. Вось што ён паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода:
(Лябедзька: ) “Гэтым разам я прапанаваў пакет інфармацыі, якую публічна агучвалі дзейныя міністры, тыя, хто займаў і займае высокія пасады ў атачэньні Лукашэнкі. Калі азнаёміцца з гэтым дакумэнтам, то становіцца зразумелым, што гэтая тэма зьявілася ня сёньня. І самае галоўнае, што маё інтэрвію базуецца на выказваньнях самога Аляксандра Лукашэнкі. Я думаю, што гэта вельмі істотна паўплывала на сьледчага, хаця я разумею, што такое сьледчы ва умовах Беларусі — гэта ваеннаабавязаны чалавек”.
Спадар Лябедзька па-ранейшаму заяўляе пра палітычную матываванасьць крымінальнай справы і кажа, што, акрамя прапанаваных сьледзтву дакумэнтаў, ён мае шэраг іншых фактаў, якія намерваецца скарыстаць у выпадку, калі справа дойдзе да суду. Адвакат палітыка, Павал Сапелка, таксама не выключае магчымасьці перадачы крымінальнай справы ў суд. Але, як адвакат, ён лічыць, што юрыдычна абгрунтаваным рашэньнем было бы спыненьне сьледзтва. Гаворыць Павал Сапелка:
(Сапелка: ) “Я бачу толькі адну пэрспэктыву — спыненьне крымінальнай справы, і я буду вельмі засмучаны, калі сьледчы пабачыць іншую пэрспэктыву. Я зыходжу з таго меркаваньня, што трансьляваць тое, пра што гаворыцца цягам дзесяці гадоў безь якіх-небудзь наступстваў, не зьяўляецца злачынствам. Я спадзяюся, што ёсьць нейкі здаровы сэнс, нават у пракуратуры”.
Калі крымінальная справа ўсё ж будзе даведзеная да суду, то паводле артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу, на падставе якога яна распачатая, палітыку пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да пяці гадоў. У падтрымку лідэра АГП выступаюць прадстаўнікі сацыял-дэмакратычных партыяў шэрагу краінаў, якія сабралі некалькі тысяч подпісаў пад зваротам з патрабаваньнем спыніць перасьлед Анатоля Лябедзькі.