БЭЛГРАД Учора ў Сэрбіі адбыліся прэзідэнцкія выбары. У другі тур галасаваньня, які адбудзецца праз 2 тыдні выйшлі намесьнік старшыні Сэрбскай радыкальнай партыі Таміслаў Нікаліч і лідэр Дэмакратычнай партыі Барыс Тадзіч. Нікаліч атрымаў больш за 30% галасоў, Тадзіч – каля 27%.
Кіраўнік радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшаль знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбуналу, якому летась ён здаўся добраахвотна.