У чатырох зь пяці менскіх цэнтральных кнігарняў, якія я абышла гэтымі днямі, няшмат, але ёсьць апошнія выданьні кнігаў Васіля Быкава. У рэгіёнах, аднак, сытуацыя зусім іншая. Вось, што да прыкладу, паведамляе Сяргей Астраўцоў з Горадні, дзе народны пісьменьнік пражыў чвэрць стагодзьдзя і напісаў свае самыя вядомыя творы:
(Астраўцоў: ) “У некаторых гарадзенскіх кнігарнях ёсьць толькі кніжка пісьменьніка “Болото” на расейскай мове. Праўда, бяруць “Болото” ня вельмі ахвотна. Бо, як гавораць прадаўцы, чытачы хацелі бы ягоныя творы чытаць у арыгінале. А ўвогуле кніжкі Быкава пытаюць, і зацікаўленьне чытачоў існуе. Някепска разышоўся том выбраных твораў Васіля Быкава, які быў выдадзены ў “Беларускім кнігазборы”. Як сказалі мне ў кнігарні “Кругагляд”, прадалі кніжак дзесяць “кнігазбораўскіх” і заказалі цяпер больш — цэлы пачак, чакаюць завозу. “Болото” таксама прадалі кніг пятнаццаць. Але самай папулярнай стала “Доўгая дарога дадому”. Праўда, яе было мала: заказвалі пяцьдзясят, атрымалі толькі пяць”.
І яшчэ паслухайце, калі ласка, паведамленьне Казімера Яноўскага з Гомелю:
(Яноўскі: ) “У Гомелі найбуйнейшая з кнігарняў называецца “Кніжны сьвет”. Цікаўлюся, якія ёсьць у продажы творы Васіля Быкава? Гаворыць прадавачка Тамара Карзанава:
(Карзанава: ) “З “Кнігазбору” ёсьць у нас Васіль Быкаў. Атрымалі яго нядаўна, літаральна на мінулым тыдні. А вось гэтая кніжачка прадаецца ў нас ужо месяцы два ці тры — “Балота”, “Воўчая яма”, “Сьцюжа”. І выданьне Быкава разам з Рыгорам Барадуліным “Калі рукаюцца душы…”. Усё! Канечне, людзі цікавяцца апошнім выданьнем Быкава “Доўгая дарога дадому”, але ў нас нічога няма. У “Беларускім кнігазборы” толькі фрагмэнты, а поўнасьцю гэтага твору мы не атрымлівалі”, — паведаміла прадавачка Карзанава.
Загадчыца кнігарні Тамара Вахоцкая ўдакладніла, што заказвалі ня меней дзясятку асобнікаў апошняга прыжыцьцёвага выданьня Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”.
(Вахоцкая: ) “Заказвалі дзесяць ці, магчыма, нават пакунак, дакладна ня памятаю, але мы яе не атрымлівалі”.
(Карэспандэнтка: ) “І цяпер я зьвяртаюся да нашага госьця Андрэя Лапцёнка — намесьніка галоўнага рэдактара выдавецтва “Кніга”, якое апошнім часам найболей выдае твораў Васіля Быкава. Спадар Лапцёнак, як вядома, попыт нараджае прапанову. Попыт на кнігі Быкава, як вы толькі што чулі, у Горадні і Гомелі не задаволены зусім.Чаму? Што перашкаджае вашаму выдавецтву павялічыць наклады, каб усе замовы кнігарняў былі задаволеныя?”
(Лапцёнак: ) “Няўжо мы не хацелі бы павялічыць накладаў, калі ёсьць такі попыт, як дэкляруюць з рэгіёнаў? Натуральна, хацелі бы. Але ўжо часам раздражняе пытаньне: “Чаму ў нас тысячу выдаюць?” А хіба набудуць болей? Па беларускую кнігу, на жаль, чэргі не стаяць сёньня. І чытача трэба вяртаць і выхоўваць. Так, Быкаў — самая ліквідная беларуская літаратура на сёньня. Але фактычна толькі адна кніга, якую мы выдалі ў сваім выдавецтве, — “Доўгая дарога дадому” — мела такі посьпех. Яна перажывае трэцяе выданьне, гэта ўжо 7 тысяч накладу. Пры распаўсюдзе мы, як недзяржаўнае выдавецтва, кіруемся абсалютна камэрцыйнымі прынцыпамі: грошы, якія былі ўкладзеныя ў выданьне, мусяць хутка вяртацца. Ну, відаць, тыя з кнігарняў, якія сёньня кажуць пра недахоп кнігаў Быкава, разьлічваліся вельмі доўга з намі”.
А цяпер, калі ласка, паслухайце, што паведамляе Марыя Ўсьціновіч з Магілёва:
(Усьціновіч: ) “У магілёўскай цэнтральнай кнігарні “Думка” пакупнікам прапануюць дзьве кнігі Васіля Быкава — гэта “Выбраныя творы” выдавецтва “Беларускі кнігазбор” і кніга “Доўгая дарога дадому”. Дырэктарка Вольга Сінякіна лёгка згадала, калі апошнім разам у кнігарні набылі кнігу Быкава: літаральна ўчора “Доўгую дарогу дадому”.
(Сінякіна: ) “Гэта кніжка, канечне, карыстаецца вялікім попытам — мы яе ўжо неаднаразова атрымлівалі. Гэта кніга ў нас пастаянна набываецца”.
Вольга Сінякіна лічыць, што кнігаў Васіля Быкава замала: попыт на іх ёсьць, але выдавецтвы не задавольваюць яго. Акцыянэрнае таварыства “Магілёўкніга” ахвотна набывае кнігі Васіля Быкава: апошнім разам у траўні паступіла “Доўгая дарога да дому” — 48 асобнікаў, кожны коштам 5500 рублёў, у дадатак да 50 асобнікаў, якія ўжо былі прададзеныя ў Магілёве. За месяц палова новай партыі ўжо таксама разышлася. Няблага набываюць магілёўцы і “Выбраныя творы” Быкава, хаця каштуе гэта кніга нятанна, больш за 8 тысяч рублёў.
Магілёўскія таваразнаўцы лічаць, што менавіта на добра аформленыя кнігі Быкава ёсьць попыт — гэта выдатны прадстаўнічы падарунак. А вось гандляры ў кнігарнях мяркуюць, што самае галоўнае — гэта якраз зрабіць больш даступным кошт кнігаў Васіля Быкава. Гаворыць Вольга Сінякіна:
(Сінякіна: ) “Тут важная менавіта даступнасьць кошту. Прычым, каб гэта было даступна менавіта школьнікам, перш за ўсё. Так, я лічу, што трэба выдаваць, і наклады павінны быць большыя. Быкава трэба чытаць!”
(Карэспандэнтка: ) “Спадар Лапцёнак, а якімі, на вашую думку, павінны выдавацца цяпер кнігі Быкава — на добрай паперы, у цьвёрдай вокладцы, з шыкоўным аздабленьнем, карацей, мець выгляд, варты годнага імя аўтара, ці, як прапануюць кнігагандляры, — сьціплымі, але затое таннымі й шырокадаступнымі?”
(Лапцёнак: ) “Калі казаць пра беларускі рынак, я думаю, што хутчэй трэба зважаць пра даступнасьць пры сьціплым паліграфічным выкананьні. Але гэта ня будзе спрацоўваць на расейскім кніжным рынку. На жаль, у нас ёсьць нядобры досьвед, калі нашае расейскамоўнае выданьне Быкава “Болото” фактычна “лягло” з прычыны сваёй таннасьці. Нашыя расейскія партнэры сказалі, што іхны чытач не кіруецца прынцыпам таннасьці пры выбары выданьня. Яго хутчэй цікавіць зьнешні выгляд з усімі атрыбутамі: цьвёрдай вокладкай, белай паперай і да таго падобнае. Але, дзякаваць Богу, у беларускім выпадку купляюцца не зусім кнігі. Кніга — гэта прадукт, элемэнт рынкавага асяродзьдзя, а тут купляюцца ідэі, купляецца сьветапогляд”.
А цяпер — паведамленьне Алега Супрунюка зь Берасьця:
(Супрунюк: ) “У кніжных крамах Берасьця прадаўцы ў адзін голас кажуць, што чытачы цікавяцца творчасьцю Васіля Быкава і пытаюцца пра кнігі ягоных твораў. Аднак цяпер у ніводнай з такіх крамаў на паліцах няма выданьняў гэтага аўтара. У краме, якая мае назоў “Асьвета”, тлумачаць гэты парадокс тым, што з-за вялікіх транспартных выдаткаў берасьцейскія крамы атрымліваюць новыя кнiгi менскіх выдавецтваў не часьцей як раз на месяц.
(Прадавец: ) “Справа ў тым, што ягоныя кнігі карыстаюцца павышаным попытам, і атрымліваецца так, што іншы раз мы не пасьпяваем гэтых кніг узяць. Наклад зусім малы, і яны ў нашай краме разыходзяцца хутка і добра”.
Прадаўцы ў берасьцейскіх крамах зьдзіўленыя тым, што дзяржаўныя выдавецтвы (у прыватнасьці, “Мастацкая літаратура”) друкуюць творы Быкава такімі невялікімі накладамі, добра ведаючы, што кніг гэтага аўтара ў крамах не хапае. Што да прыватных кніжных гандляроў у Берасьці, дык калі творы Васіля Быкава і трапляюць да іх з расейскіх выдавецтваў, гэта, зразумела, творы перакладзеныя на расейскую мову”.
(Карэспандэнтка: ) “На берасьцейскім кніжным рынку кнігі Васіля Быкава толькі з расейскіх выдавецтваў. Прычым, як нам нядаўна стала вядома, у Расеі кнігі Быкава цяпер шырока выдаюцца пірацкім чынам. Гэта значыць, што на іх выданьні можна добра зарабіць, прадаючы іх, як бачым, і ў Берасьці, дзе кнігаў вашага выдавецтва няма.Там што,спадар Лапцёнак, не вытрымліваюць канкурэнцыі кнігі Быкава ў арыгінале, па-беларуску?”
(Лапцёнак: ) “Яшчэ і як вытрымліваюць! Але, на жаль, сілаў толькі нашага выдавецтва недастаткова. Як я ўжо казаў, мы, як не зусім заможнае выдавецтва, ня можам працаваць пра запас. Неабходная піяр-падтрымка кожнага выданьня з боку ўсіх сродкаў масавае інфармацыі, таму што кніга Быкава — заўжды падзея. Карыстаючыся выпадкам, хачу праанансаваць наступнае выданьне, якое выходзіць у нашым выдавецтве літаральна днямі, гэта кніга ўспамінаў пра Васіля Быкава, якая называецца “Наш Быкаў”. Кніга выходзіць накладам 1100 асобнікаў, хутка яе можна будзе пабачыць у менскіх кнігарнях. Спачатку ў менскіх. Чаму? Таму што ад іх ёсьць рэальныя замовы. Але я думаю, што і кнігараспаўсюднікі з рэгіёнаў зьвернуцца да нас, і зважаючы на іх попыт, мы і будзем прапаноўваць гэтую кнігу”.
І на завяршэньне праграмы — паведамленьне Браніславы Станкевіч зь Віцебшчыны, радзімы Васіля Быкава:
(Станкевіч: ) “Супрацоўнікі аблкнігагандлю кажуць, што кнігі Васіля Быкава яны атрымліваюць усяго з двух выдавецтваў — “Кніга” ды “Беларускі кнігазбор”. Апошні раз кнігі прывозілі адтуль яшчэ ў студзені, і з тае пары па творы Быкава туды не зьвярталіся. У адказ на маё пытаньне пра тое, ці чакаецца пашыраны продаж твораў Быкава да ягоных 80-х угодкаў, супрацоўнікі кніжнае базы хіба паціснулі плячыма: маўляў, калі начальства скажа, то будзем гандляваць. Пакуль што начальства такіх загадаў не давала.
На малой радзіме Васіля Быкава, у Вушацкім раёне, падрыхтоўка да сьвяткаваньня юбілею славутага земляка больш адчувальная. Зрэшты, у Вушачах продажам кніжак займаецца ўжо не “Аблкнігагандаль”, якому падначаленыя ўсе гарадзкія кнігарні, а іншая ўстанова. Яна завецца “Аблкаапкнігагандаль”ды абслугоўвае кніжныя крамы ў райцэнтрах. Зрэшты, уласна кнігарні на радзіме Васіля Быкава ўжо даўно-даўно няма, пра што з жалем гаворыць загадчыца кніжнага аддзелу тамтэйшага ўнівэрмагу Галіна Баравік:
(Баравік: ) “Была ў нас вельмі добрая кнігарня, але яе скарацілі. Ведаеце, а кнігарня вельмі патрэбная! Гэта ня толькі нашае меркаваньне, але і нашых пакупнікоў. У нас жа ўсё тут разам — і тканіны, і абутак, і кнігі. Адна палічка нейкая, да нашага сораму…”
(Карэспандэнтка: ) “А ці даўно вы атрымлівалі кнігі Быкава?”
(Баравік: ) “У траўні. І ў вялікай колькасьці! Мы спадзяемся, што ў нас будзе шмат гасьцей, тут будуць сьвяткаваць быкаўскі юбілей, а таму ўзялі ўсіх ягоных кніг амаль па 100 асобнікаў! Ведаеце, нашае аб’яднаньне “Каапкнігагандаль” амаль не гандлюе такімі кнігамі. Бо яны ў гэтым не зацікаўленыя. Маўляў, гэта толькі ў Вушачах ведаюць, хто такія Быкаў ды Барадулін. Віцебскія таваразнаўцы лічаць, што для іншых раёнаў гэта не асобы — так сабе… Таму мы самі, адмыслова, езьдзілі ў Менск і куплялі — і Коласа, і Купалу, і Быкава, і Барадуліна”.
Спадарыня Галіна гаворыць пра сваё зямляцтва з Васілём Быкавым ды Рыгорам Барадуліным зь неўдаваным гонарам. Таму яна ня лічыць сваіх высілкаў па “здабываньні” іхных кніг у менскіх выдавецтвах чымсьці надзвычайным. І шкадуе хіба пра тое, што выдаюцца яны на Беларусі ня так часта ды надта невялікімі накладамі, каб быць даступнымі для кожнага чытача”.