“Дэпутаты Фралоў, Скрабец, Парфяновіч выступаюць за адкрытыя дэбаты што да зьменаў у Выбарчым кодэксе, а таксама патрабуюць вызваленьня з- пад арышту Міхаіла Марыніча. Гэтыя патрабаваньні заслугоўваюць усялякай падтрымкі, бо ў цяперашнім выбарчым Кодэксе ёсьць моманты, якія перашкаджаюць правядзеньню ў краіне 17 кастрычніка свабодных і празрыстых выбараў. Што да захадаў беларускіх уладаў супраць Міхаіла Марыніча, то тут беларускае кіраўніцтва таксама мусіць ўсьвядоміць, што ўсё гэта не адпавядае нормам міжнароднага права”.
Дэпутаты Бундэстагу заклікаюць іншых нямецкіх палітыкаў падтрымаць сваіх калегаў у Беларусі, якія супрацьстаяць аўтарытарнаму рэжыму і выступаюць за разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. Нямецкія парлямантары выказваюцца за мірнае заканчэньне галадоўкі. Дэпутаты Бундэстагу падкрэсьліваюць, што гэта ёсьць і ў інтарэсах дэмакратычнай беларускай апазыцыі.