Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялградзе пачынаецца суд над Міларадам Лукавічам, якога абвінавачваюць у датычнасьці да забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі


БЯЛГРАД. Сёньня ў Бялградзе адбудзецца суд над Міларадам Лукавічам, якога абвінавачваюць у датычнасьці да забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Міларад Лукавіч, вядомы як “Легіянэр”, здаўся паліцыі напачатку траўня, і суд даў ягонаму адвакату месяц, каб падрыхтаваць абарону. Судовы працэс у справе забойства Джынджыча распачаўся летась у сьнежні ў адсутнасьць Лукавіча. Лукавіча абвінавачваюць таксама ў забойстве былога прэзыдэнта Югаславіі Івана Стамболіча ў 2000 годзе й ў спробе забойства былога міністра Сэрбіі і Чарнагорыі Вака Драшкавіча ў 1999 годзе.
XS
SM
MD
LG