Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаюцца выбары ў Эўрапарлямэнт


ЛЁНДАН. Сёньня пачынаюцца выбары ў Эўрапарлямэнт. Цягам 4 дзён выбаршчыкі з 25 краінаў сьвету будуць абіраць 732 дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту. Сёньня выбарчыя ўчасткі адчыняюцца ў Вялікабрытаніі й Нідэрландах. Эўрапарлямэнт быў створаны для таго, каб забясьпечыць дэмакратычны балянс Эўракамісіі, чальцоў якой не абіраюць. Эўрапарлямэнт ўхваляе бюджэт Эўразьвязу й мае ўплыў на фармаваньне заканадаўства зьвязу ў сфэры гандлю, навакольнага асяродзьдзя й правоў спажыўцоў
XS
SM
MD
LG