Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Залатая акцыя” Лукашэнкі – гэта замах на прыватны бізнэс Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Замах на прыватныя фірмы ў Беларусі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza”. У матэрыяле гаворыцца, што ўказ Аляксандра Лукашэнкі ў справе гэтак званай “залатой акцыі” практычна дае дзяржаве магчымасьць нацыяналізаваць любую фірму.

“Аляксандар Лукашэнка ўводзіць заканадаўства з дапамогай якога дзяржава можа атрымаць кантроль над любой фірмай у тым ліку прыватнай і замежнай”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік распавядае, што дзяржава можа стаць уладальнікам “залатой акцыі” фірмы, калі гэтая фірма мае сярод сваёй маёмасьці прынамсі штосьці, што калісьці было дзяржаўнай уласнасьцю. Гэта, паводле газэты, будзе лёгка зрабіць, бо практычна кожнае прадпрыемства мае цяпер нешта, што раней належала дзяржаве.

“Дзяржава можа атрымаць кантроль над фірмай у тым ліку і “для абароны правоў і свабодаў грамадзянаў, абароназдольнасьці і бясьпекі дзяржавы і яе эканамічных інтарэсаў”. Гэты пункт указу практычна дае дзяржаве права адабраць любую фірму. А што тычыцца нацыяналізацыі, дык беларускія ўлады маюць тут ужо добры досьвед. Дастаткова прыгадаць справу інвэстыцыяў расейскай “Балтыкі” у беларускую “Крыніцу”, – піша “Wyborcza”.

Штодзёньнік падае меркаваньне беларускага эканаміста Яраслава Раманчука, які лічыць, што ўказ Лукашэнкі ёсьць пачаткам падрыхтоўкі да новай прыватызацыі, у якой возьмуць удзел выключна прадстаўнікі цяперашняй намэнклятуры.

“Пры дапамозе “залатой акцыі” можна значна зьнізіць кошт фірмы, якую хоча купіць той ці іншы чыноўнік. Можна таксама зьнішчыць патэнцыйнага канкурэнта, прыкладам, за тое, што на ягоным прадпрыемстве няма палітінфармацыяў”, – сказаў спадар Раманчук у інтэрвію польскаму штодзёньніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG