Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 60-годзьдзя высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі


ПАРЫЖ. Лідэры розных краінаў сьвету, вэтэраны ІІ усясьветнай вайны й шмат іншых людзей учора сьвяткавалі 60-годзьдзе высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі. Удзел у апэрацыі, якая атрымала назву Дзень”Д” або “Апэрацыя “Оўвэрлорд”, бралі 135 тысячаў чалавек. Удзел у сьвяточнай цырымоніі бралі ня толькі лідэры краінаў-саюзьніц – прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш, брытанская каралева Элізабэт й прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр і францускі прэзыдэнт Жак Шырак, але і ўпершыню ў гісторыі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і нямецкі канцлер Гергард Шрэдэр.
XS
SM
MD
LG