Пару гадоў таму ў Каліфорніі я пазнаёміўся з Эдвардам Тэлерам, якога называюць бацькам амэрыканскай вадароднай бомбы. Тэлер быў дарадцам Рональда Рэйгана ў пытаньнях абароны. Аднойчы я дамовіўся прысьці да яго ў кабінэт з магнітафонам.
Але першае пытаньне пад час інтэрвію задаў не я, а сам Тэлер – ён спытаўся, распад СССР – эта добра ці дрэнна?
Крыху зьбянтэжаны, я адказаў – вядома добра.
-- Тады ОК. Буду з вамі гаварыць – давайце вашыя пытаньні, -- сказаў былы дарадца прэзыдэнта, які надзвычай эфэктыўна прысьпешыў канец імпэрыі зла.
Тэлер быў дарадцам Рэйгана зусім не ў тэхнічных пытаньнях – амэрыканскаму прэзыдэнту была блізкая ягоная жорсткая рэалістычная пазыцыя, без усялякіх ілюзіяў што да прыроды камунізму. Бандыцкая ідэылёгія і практыка разумее толькі сілу і гэта выдатна адчуваў Рэйган, ствараючы з дапамогай Тэлера і іншых стратэгічную абарончую ініцыятыву. У спробе адказаць на яе камуністэчная сыстэма канчаткова надарвалася.
“Імпэрыя зла” – гэтая заява Рэйгана была паваротнай, яна надзвычай праясьніла сытуацыю, заблытаную дэйтантам і размовамі пра канвэргенцыю і барацьбу за мір. Чорна-белая характарыстыка --сьвет дзеліцца на дабро і зло -- аказалася ўдалым і дакладным вызначэньнем месца савецкай імпэрыі ў сыстэме маральных каардынат сьвету, перапоўненага ядзернай зброяй. Гэтую фразу паўтаралі актывсты польскай Салідарнасьці і чэскай Хартыі-77, яна давала сілы дысыдэнтам ў савецкіх палітычных лягерах. Што важна -- за фразай стаяла сіла і рашучасьць.
Рэйгана справядліва крытыкавалі за безразборлівую дапамогу правым ў Лацінскай Амэрыцы, часам ў абыход Кангрэсу, некаторыя аспэкты яго прэзыдэнцтва крытычна ацэньваюцца амэрыканскімі дасьледчыкамі. Гэта не мяняе агульнай надзвычай высокай гістарычнай ацэнкі ягоных 8 гадоў у Белым доме.
Эдвард Тэлер расказваў пра асабістую цеплыню, ляяльнасьць да сяброў Рональда Рэйгана, ягонае знакамітае пачуцьцё гумару. Калі на Рэйгана быў зроблены замах і з куляй у целе яго даставілі ў шпіталь, там якраз скончылася нейкая канфэрэнцыя. У апэрацыйным пакоі Рэйган паглядзеў навокал на шматлікіх лекараў і сказаў пад агульны сьмех: “Спадзяюся усе яны – Рэспубліканцы?..”
Тэлер узгадаў, як на апошнім абедзе у Белым Доме перад заканчэньне другога тэрміну Рэйган сабраў сваіх дарадцаў і прапанаваў тост за іх надзвычайную дапамогу.
-- Часы мяняюцца, -- сказаў ён. -- Мой наступнік хутчэй за ўсё выбярэ сабе новых памочнікаў, так што ў вас зьявіцца нарэшце вольны час.
У крытычны момант усясьсьветнай гісторыі, якая застыла ў ядзерным напружаньні двухпалярнага сьвету, Рональд Рэйган дапамог часу зьмяніцца.