БАГДАД. У Іраку затрыманы галоўны памочнік ісьлямскага баевіка Абу Мусаба Аль Заркаві Амар Базьяні, які адказны за шматлікія напады на мірных жыхароў і амэрыканскіх жаўнераў па ўсім Іраку. Прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня заявілі, што ірацкая паліцыя арыштавала Базьяні яшчэ 30 траўня. За злаўленьне Заркаві амэрыканцы абяцаюць выплаціць 10 мільёнаў даляраў.