Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 4 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 4 чэрвеня.

“Звязда”, 1934 год:

“У Негарэлым — незвычайнае ажыўленне. Станцыя рыхтуецца да сустрэчы слаўнага кіраўніка гераічнага паходу “Чэлюскіна” Отто Юльевіча Шмідта. Па ўсяму фасаду вакзала развешаны транспаранты, лозунгі, плакаты. Яшчэ з 1 чэрвеня ў Негарэлае пачалі з’язджацца з Масквы прадстаўнікі цэнтральных арганізацый, карэспандэнты “Правды”, “Известий”, “Комсомольской правды” і другіх газет. Група работнікаў Саюзкінохронікі рыхтуе с’ёмку прыезду тав.Шмідта. Брыгада радыёработнікаў арганізуе трансляцыю прыезду і сустрэчы Отто Юльевіча”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Аўтары чарговага нумару штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, які чытачы атрымліваюць сёньня, адзінадушна вырашылі ганарар пералічыць у Фонд міру. Народны мастак СССР Герой Сацыялістычнай Працы Заір Азгур выступае з успамінамі аб сваіх сустрэчах зь вядомым харэографам Канстанцінам Алексютовічам… Найстарэйшая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет дзеліцца думкамі пра шчасьлівы лёс савецкіх дзяцей… Хведар Жычка прапануе лірычныя “Абразкі”. З новымі вершамі выступаюць маладыя беларускія паэты”.

“Бабруйскае жыццё”, 1994 год:

“Гарадская газета паведамляла аб тым, што генеральным дырэктарам народнага аб’яднання “Бабруйскдрэў” У.Д.Таранавым прад’яўлены іск да А.Р.Лукашэнкі аб абароне гонару і годнасці… Рашэннем ад 31 мая гэтага года суд прызнаў, што паведамленне А.Лукашэнкі на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб развале У.Д.Таранавым фандока і нестабільнай яго рабоце не адпавядае сапраўднасці. Суд спагнаў з А.Лукашэнкі кампенсацыю за маральныя страты ў суме 5 мільёнаў рублёў. Суд абавязаў таксама Беларускую тэлерадыёкампанію ў тыднёвы тэрмін паведаміць рашэнне суда тэле і радыёслухачам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG