Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 3 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 3 чэрвеня.

“Крыніца”, 1924 го. З польскага Сойму:

“За прошлыя два тыдні беларускія паслы ўнесьлі больш за 10 інтэрпэляцыяў (запытаньняў) да ўраду ў справах біцьця арыштаваных палітычных беларусаў, у справах розных надужыцьцяў адміністрацыі, унёсак у справе бандыцкага нападу польскіх асаднікаў на беларускіх паслоў у Пружане, а таксама інтэрпэляцыю ў справе канфіскаты “Крыніцы” (№9)”.

“Беларуская крыніца”, 1944 год Пастановы агульнага сходу Беларускага Нацыянальнага Камітэту:

“…дзеля няспрыяючага для Беларусаў новага самаўрадавага закону, паводле якога расьпісаны ўжо выбары ў гарадзкія самаўрады нашага краю, а так-жа помнячы тое, што дзеялася на беларускіх землях пры выбарах у Сойм і ў гмінныя рады — Сход Камітэту пастанаўляе агулам ад выбараў у гарадзкія Рады на абшары Заходняй Беларусі ўстрымацца і сваіх сьпіскаў не выстаўляць, пакідаючы вольную руку для тых мясцоў, дзе выпадкова варункі склаліся йнакш”.

“Знамя юности”, 1994 год. Сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін:

“Васіль Новікаў будзе ўдзельнічаць у першым туры выбараў — па гэтым пытаньні ёсьць адпаведнае рашэньне ЦК ПКБ”. У той жа час С.Калякін адзначыў, што “калі сытуацыя зьменіцца, ня выключаная магчымасьць стварэньня блёка з кім-небудзь з трох кандыдатаў — В.Кебічам, А.Дубком ці А.Лукашэнкам. Але ні пры якіх умовах немагчымы блёк з З.Пазьняком ці С.Шушкевічам. Кандыдат у прэзыдэнты назваў прэзыдэнцтва іншародным целам у славянскай цывілізацыі і адзначыў, што калі на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах перамогуць прадстаўнікі левых сілаў, цалкам магчымая пастаноўка пытаньня аб скасаваньні пасады прэзыдэнта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG