Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі прапануе ўдасканаліць праект рэзалюцыі ААН па Іраку


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў сёньня, што праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, прапанаваны ЗША і Вялікабрытаніяй, патрабуе ўдасканаленьня. Паводле Шырака, патрэбнае удакладніць фармулёўку, што да пацьвярджэньня поўнага сувэрэнітэту ірацкага ўраду, асабліва ў вайсковых справах. Гішпанскі міністар замежных справаў Мігэл Ангел Марацінас заявіў, што павінен быць вызначаны дакладны тэрмін вываду замежных войскаў з Іраку. Унесьці пэўныя зьмены ў праект рэзалюцыі па Іраку патрабуюць таксама прадстаўнікі Нямеччыны, Расеі і Кітаю.
XS
SM
MD
LG