Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікаў расьсьледаваць дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў


ПАЛАСА ГАЗЫ, Кіраўнік ўправы ААН у аказаньні дапамогі палестынцам Пітэр Хансан заклікаў правесьці расьсьледаваньне дзеяньняў ізраільскіх вайскоўцаў, якія ва аўторак паранілі двух палестынскіх школьнікаў у горадзе Рафах у Паласе Газы. У Ізраіле тром супрацоўнікам памежнай паліцыі выстаўленыя абвінавачаньні ў абразе і прыніжэньні двух арыштаваных палестынскіх падлеткаў. У сераду ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двух узброеных палестынцаў, якія спрабавалі падыйсьці да блёкпасту на мяжы з Паласой Газы. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў Рафаху быў знойдзены падземны тунэль, па якім дастаўлялася кантрабандная зброя з Эгіпту
XS
SM
MD
LG