Зварот да грамадзян Беларусі падпісалі былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч і артыстка Зінаіда Бандарэнка, мастак Гаўрыла Вашчанка і паэт Ніл Гілевіч, акадэмікі Радзім Гарэцкі й Генадзь Лыч, кінарэжысэр Ігар Дабралюбаў і сьпявак Яраслаў Еўдакімаў, дактары навук Уладзімер Кулажанка, Вячаслаў Оргіш і Міхаіл Пастухоў. Яны падтрымалі ініцыятыву прэзыдэнта Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука стварыць Грамадзянскі камітэт абароны Канстытуцыі.
“Асаблівую трывогу выклікае парушэньне найважнейшых нормаў Канстытуцыі, што можа прывесьці да ліквідацыі дэмакратычных асноваў беларускай дзяржаўнасьці, падарваць працэс станаўленьня раўнапраўных і ўзаемавыгадных стасункаў Беларусі ды Расеі”, — адзначаецца ў звароце. Яго аўтары падкрэсьліваюць, што “прадпрымаюцца спробы арганізаваць рэфэрэндум пра трэці прэзыдэнцкі тэрмін”, парушаюцца правы прафсаюзаў, зьнішчаюцца незалежныя мэдыі, а апазыцыя ня мае доступу да дзяржаўных СМІ.
Выйсьце аўтары звароту бачаць у “аб’яднаньні ўсіх здаровых сілаў грамадзтва на плятформе канстытуцыйнай дэмакратыі, якая прадугледжвае захаваньне гістарычных каштоўнасьцяў беларускага народу і датрыманьне эўрапейскіх стандартаў дзяржаўнага будаўніцтва”.
Які статус будзе мець камітэт абароны Канстытуцыі? Вось як на гэтае пытаньне адказаў адзін з аўтараў звароту, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў:
(Пастухоў: ) “Трэба адзначыць, што гэта грамадзкі камітэт, і ён прадстаўляе пазыцыю асобных асобаў. Гэта толькі першы крок на гэтым шляху, і трэба яшчэ будзе ўдакладніць, якія формы можа мець дзейнасьць гэтага камітэту. Я лічу, што гэта можа быць шэраг “круглых сталоў”, на якіх будуць абмяркоўвацца формы выхаду з крызыснага стану, у якім апынулася наша краіна”.
Спадар Пастухоў дадаў, што патрэбны пэўны мазгавы цэнтар, які будзе вызначаць шляхі выхаду з крызысу, распрацоўваць адпаведную пакрокавую стратэгію ў такіх галінах, як заканадаўства, эканоміка, культура. Калі адбудзецца першае паседжаньне грамадзянскага камітэту абароны Канстытуцыі, пакуль невядома.