Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва НТВ звольніла Леаніда Парфёнава


МАСКВА. Генэральны дырэктар расейскага тэлеканалу НТВ Мікалай Сянкевіч сёньня ўвечары звольніў вядучага папулярнай праграмы “Намедні” Леаніда Парфёнава. Як паведаміў карэспандэнт расейскай службы “Радыё Свабода", афіцыйная фармулёўка прычыны звальненьня Парфёнава –“за парушэньне працоўных і карпаратыўных стасункаў”. У панядзелак у газэце “Камэрсант” быў надрукаваны расшыфраваны тэкст тэлесюжэту, які ня выйшаў у нядзелю ў праграме “Намедні”. Гэта інтэрвію з удавой загінулага чачэнскага лідэра Зелімхана Яндарбіева. Паводле дадзеных карэспандэнта Свабоды, яго паказ быў забаронены намесьнікам гендырэктара НТВ Аляксандрам Герасімавым на просьбу расейскіх спецслужбаў.
XS
SM
MD
LG