ТЭГЕРАН. Іран заявіў, што распрацоўвае ракету, здольную заставацца нябачнай для сыстэмаў электроннага выяўленьня праціўніка. Прадстаўнік іранскага міністэрства абароны паведаміў, што ракета “Коўсар” здольная паражаць цэлі на моры і ў паветры. Тэгеран адмовіўся абнародаваць падрабязныя тэхнічныя характарыстыкі ракеты.