Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку абмяркоўваюцца паўнамоцтвы будучага ўраду


БАГДАД Кіроўная Рада Іраку перанесла на заўтра пасяджэньне, на якім будзе прызначаны часовы прэзідэнт краіны. Гэтая асоба ўзначаліць Ірак пасьля 30 чэрвеня, калі ўлада будзе перададзеная часоваму ўраду краіны. Пакуль узгадніць кандыдатуру не атрымліваецца. Прадстаўнік курдаў у кіроўнай Радзе Махмуд Атман заявіў сёньня наступнае:"Пераважная большасьць кіроўнай Рады падтрымліва дзейнага старшыню Рады Газі Аджыла Аль-Явэра. Але прадстаўнік ААН у Іраку Лахдар Брахімі і кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр прапануюць кандыдатуру былога міністра замежных справаў Аднана Пачачы і ня хочуць пагадзіцца з меркаваньнем кіроўнай Рады". Прадстаўнікі ААН, кааліцыі і кіроўнай Рады Іраку вядуць перамовы пра паўнамоцтвы новых ірацкіх уладаў, да якіх пяпройдзе ўлада пасьля 30 чэрвеня. Як паведаміў кіраўнік амэрыканскага камітэту кіраўнікоў штабоў генерал Рычард Майерс абмяркоўваецца прынамсі мэханізм узаемадзеяньня часовага ірацкага ўраду і войскаў кааліцыі, якія застануцца ў Іраку.
XS
SM
MD
LG