Бог адзін, а канфэсіі — гэта болей прафэсіі. Паганства шанавала прыроду, лічыла ўсё жывым — і валун, і траву, і паветра, і ваду. Паганства пакланялася Тварбе Божай. Шмат якія паганскія багі ў хрысьціянстве сталі сьвятымі зь іншымі імёнамі. Да прыкладу, той самы Пярун-залатавус стаў Ільлём, які разьяжджае на вазку й пускае вогненныя стрэлы.
Паганства мае свае нацыянальныя асаблівасьці ў кожнага народу. Крывічы бадай што болей за ўсіх суседзяў захавалі паганскія карані, зь якіх цягнуцца ў вышыню даўніны і спрадвечча адметныя дрэвы і побыту, і сьветаўспрыманьня.
Кожную хату ахоўвае хатнік. Трэба ведаць ягонае ймя, але не вымаўляць услых.
На страху трэба насіць Цмоку яечню, каб Цмок ня ўгневаўся і не пусьціў гасподу дымам. У падпеччы жыве вуж, яго частуюць малаком.
Як пра добрых знаёмцаў кажуць пра Ярылу, Жыценя, Вададыха, Лесуна, Жыжу. Да нашых дзён, каб малы не абпёк палец аб агонь, папярэджваюць: жыжа — кусь. З марозу заходзячы ў хату прыгаворваюць: зьмёрз, як зюзя. А Зюзя — гэта галоўны мароз, у яго яшчэ дванаццаць братоў — Прагун, Траскун, Скварун, Пабягун, Цягун, Дрыгун, Крахкатун, Зьвягун, Маўчун, Казытун, Крутун, Шчыпун. І кожны па-свойму марозіць.
Трасца мае таксама дванаццаць сясьцёр — Трасавіца, Агнявіца, Зябавіца, Гнятавіца, Кархавіца, Глухавіца, Ламавіца, Пухлявіца, Жаўтавіца, Старгавіца, Глядавіца, Невідуха.
У адной асобе Кон, ад яго ўжо ідзе Скон. За сталом гаспадарыць Ядун і Жор. Кажуць: напаў такі Ядун, што наесьціся не магу, ем і ем. Як нападзе Жор, сабаку б, здаецца, зжор.
Спрадвечныя сваім паганствам Дзяды. Гатавалася куцьця, гатаваліся клёцкі з душамі: сьценкі — клёцкі з дранай бульбы, а душа — з кручанага мяса ці, па-сучаснаму кажучы, з фаршу. Даўгія клёцкі зваліся сарокамі. У сароку ўторквалі душу з кавалачка сала. Некалькі сарок былі бяз душаў, а ў адной — срэбная манэтка. Трэба было ўгадаць, у якой сароцы манэтка гэтая.
Да гэтага часу чую мамін голас. Сядаем усёй сям’ёй за стол. Мама пачынае запрашаць:
— Мароз, мароз, хадзі да нас куцьцю есьці!
— І ты, грамок, на голы лес не грымі, пачостку прымі!
— І вы, Дзядочкі, хадзіце і з сабой непамянёных вядзіце!
Стол і ў буднія дні быў сьвяточны. Пілнаваліся паганскіх прыкметаў. Нельга ў шапцы сядзець за сталом — цешча глухая будзе. Зьмятаеш стол на рог — гаспадарку на клін зьвядзеш. Нельга стол сьціраць, калі за ім сядзяць — будуць людзі заціраць. Зьляцеў нож са стала — мужчына сьпяшаецца, лыжка зьляцела — маладзіца. (Дарэчы, нельга было наліваць праз нож — піць адрэжа.) Калі хто здрыгануўся за сталом, воўк недзе ў лесе на ягоны сьлед наступіў.
Кот мыецца — госьці будуць. Кату яшчэ прыгаворваюць, падахвочваюць:
— Заўхом рудб, у чарапочку вада. Заўхом рудб, у чарапочку вада.
У Чысты Чэцьвер мыюцца да ўсходу сонца людзі, а крумкач сваіх дзяцей у крыніцы купае таксама да ўсходу сонца.
Віншавалі сваіх і суседзяў праз крысо кажуха, каб быў багаты і касматы. (Касматаму цяплей было некалі й пасьля.) Галаруч не віншавалі.
Чыста паганскае пажаданьне: будзь здарова, як карова, і багата, як зямля, і пладавіта, як сьвіньня. Маладзіцы нацяжку жадалі нарадзіць, як пукнуць.
Здаецца, нядаўна было. Выган каровы першы раз на пашу. Дапамагаў маме шкрэблам вычэсваць нашую Лысоню. Каб у схудалай за зіму каровы выроны не выскубвалі кузлакі поўсьці сабе на гнёзды. Да ўсходу сонца мама брала з крыніцы ваду, абмыць карове рогі й вымя. Лілі ваду праз шклянку — ад уроцаў. На Юр’я на дзеньніку ў варотах пасьцілалі дзедаў пояс, клалі два яйкі, іконку (кшчонае паганства). Карова выходзіла з хлява, пераходзіла пояс.
Ці яшчэ паганскі рытуал. Парасятка як прыносілі з базару, цёрлі аб печ, каб таўсты, як печ, быў; цёрлі аб заслонку, каб сала было, як заслонка; кармілі з патэльні, каб сьвіньня была гладкая, як патэльня; абносілі вакол ножкі стала, каб ад дому сьвіньня не адыходзілася. І ўсё гэтак і ставалася. Цяперашняе сала зусім тога смаку ня мае.
І ў нашыя дні, калі зельнік зь вядзьмарскім веданьнем свае справы зьбірае зёлкі, перш чым сарваць якую, просіць у яе дазволу ўзяць яе й кажа, для чаго яна трэба й каму дапаможа.
Гэта камуністы і прыроду жывой не прызнавалі, і людзей за людзей ня мелі. Усёдазвол.
Меняет движение рек, Высокие горы сдвигает Советский простой человек.
Паназьмянялі рух рэчак, панассоўвалі горы, паасушылі балоты, павысеклі пушчы. Няма прытулку ні Вадзянікам, ні Лесунам. І цягнецца вынішчэньне ўсяго жывога. Нават валунам не даюць расьці. Уздоўж яшчэ лясных дарог валуны пафарбалі зь лёзунгамі: беражыце прыроду! Гэта ж не велікодныя яйкі. А калі прыняць валуны за велікодныя яйкі — іх трэба біць аб каменныя ілбы чыноўнікаў. Іх бы саміх пафарбаваць і дадаць лёзунгі: сьцеражыцеся бязмозглага чынавенства! Але цягам часу і пушчы абрастуць, і рэчанькі будуць поўныя, зь берагамі роўныя. Паганскія багі не пададуцца ў выгнаньні. Яны любяць крывічоў і заступяцца за іх.
І калі змушае лёс вагацца, Дык трымаюцца за ўласны тын Беларусы — Кшчоныя паганцы Самаісныя, як пан бурштын.