Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь дамовілася пра пастаўкі газу да сярэдзіны чэрвеня


Юры Сьвірко, Менск

Расейская кампанія “Сібур”, якая ёсьць даччыным прадпрыемствам “Газпрому”, падпісала зь “Белтрансгазам” дадатковае пагадненьне аб пастаўках газу аб’ёмам 650 мільёнаў кубамэтраў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік “Сібуру”, які ўдакладніў, што цана тысячы кубамэтраў газу ранейшая — менш за 47 даляраў, а пастаўкі ўзгодненыя з “Газпромам”.

Цяпер “Сібур” — гэта адзіны пастаўшчык газу ў Беларусь. Раней ён падпісаў пагадненьне аб пастаўках “Белтрансгазу” 1 мільярда кубамэтраў газу да канца году. У гэты аб’ём не ўваходзяць 650 мільёнаў кубамэтраў, пра якія мова ідзе ў новым пагадненьні.

Выканаўца абавязкаў міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец пракамэнтаваў падпісаньне дадатковага пагадненьня зь “Сібурам” гэтак: “Першая палова чэрвеня ў нас закрытая, а далей працягнецца перамоўны працэс”.
XS
SM
MD
LG