Станоўчаму выніку тэставаньня ў беларускай мове не спрыялі сёлета многія фактары, але найбольшаю праблемаю сталася, на думку многіх выпускнікоў і адмыслоўцаў, расейская мова ў арганізацыі тэставаньня. Гаворыць адзін з удзельнікаў іспыту Глеб Лабадзенка:
(Лабадзенка: ) “Шапку і афармленьне гэтага ўсяго блянку мы рабілі па-расейску, і мне хацелася зрабіць заўвагу, але там была такая атмасфэра… Усе гэтыя цёткі, якія расказвалі нам, як афармляць, гаварылі па-расейску… Каб настроіцца на тэст, каб даць правільныя адказы, я лічу, што гэтым многіх людзей яны зьбілі з панталыку”.
На загартаванага ў змаганьні за родную мову выпускніка Беларускага гуманітарнага ліцэю Глеба Лабадзенку атмасфэра іспыту асабліва не паўплывала. Ён набраў 87 са 100 мажлівых балаў, што адпавядае адзнацы 9 паводле цяперашняе шкалы школьных адзнакаў. Такія вынікі тэсту яшчэ ў 308 выпускнікоў. Але Глеб лічыць, што гэтыя вынікі маглі б быць значна вышэйшыя, калі б ня блытаны зьмест некаторых прапанаваных заданьняў.
(Лабадзенка: ) “Там было заданьне: “Знайдзіце сказ з памылкай”. І дадзена пяць сказаў. Я прачытаў уважліва ўсё, і ў мяне ўзьнікла вялікая праблема, таму што я знайшоў там прынамсі тры памылкі. Я стаў чухаць патыліцу і думаць: а што ж мне цяпер рабіць? А тады выбраў памылку, на мой погляд, самую радыкальную, якая і ім магла падацца памылкай, і адзначыў яе. Дома я спраўдзіў, але нават па нарматыўных правілах беларускай мовы, па зводах Куліковіча, Камароўскага там было дзьве памылкі ў гэтых пяці сказах”.
Праблему неўнармаванасьці роднае мовы ў зьмесьце тэставых заданьняў, а таксама нявыверанасьці тэкстаў у шматлікіх кнігах для падрыхтоўкі, адзначаюць настаўнікі і адмыслоўцы. Гаворыць Людміла Дзіцэвіч, выкладчыца Беларускага ўнівэрсытэту культуры, намесьніца старшыні Таварыства беларускае мовы, якая шмат часу займалася падрыхтоўкаю выпускнікоў да тэставаньня:
(Дзіцэвіч: ) “У пяцітомавым тлумачальным слоўніку мы можам убачыць слова з адным правапісам, напрыклад “экземпляр”. А вось ужо ў тлумачальным аднатомавым слоўніку мы можам убачыць тое ж слова праз “э” — “экзэмпляр”. Потым яшчэ варыянты з пастаноўкай націску ці правапісам, калі можна так, а можна і гэтак. Такія выпадкі нельга падаваць у тэстах, а яны ж падаюцца чамусьці — націскі ў словах “шЭсьцьдзесят” і “шэсьцьдзесЯт”. Асобнае і злучнае напісаньне — “глыбока паважаны”, і да таго падобнае… І тады застаецца сказаць: бедныя дзеці!”
Людміла Дзіцэвіч дадала, што тэсты паказалі ня толькі праблему неўнармаванасьці мовы і безадказнасьці чыноўнікаў, якія такія выпадкі заклалі ў заданьні, але і рэзкае пагаршэньне ўзроўню ведаў выпускнікоў, што зьвязана з закрыцьцём нацыянальных школаў і істотным зьмяншэньнем агульнае колькасьці гадзінаў, адведзеных школьнаю праграмай на вывучэньне роднае мовы.
Трэба яшчэ сказаць, што расейскую мову для абавязковага тэставаньня абралі 37689 выпускнікоў, што на 3500 менш за тых, хто абраў беларускую.