Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч праводзіў у Мастах мітынг?


Дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка выклікалі ў Мастоўскі РАУС. Капітан Данільчык паведаміў, што будзе складаць на яго пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.


Алесь Зарэмбюк сказаў, што бяз позвы ў міліцыю ня пойдзе.

4 лістапада Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Масты і сустрэўся з жыхарамі, каб паразмаўляць пра сацыяльныя праблемы. Міліцыянты двойчы спынялі ў той дзень лідэра Руху “За свабоду”, спраўджвалі дакумэнты, бралі тлумачэньні.

Сустрэцца з Мілінкевічам прыйшлі каля пяцідзесяці чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG