Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавую дамову могуць падпісаць да новага года. Але па беларускім часе


Валер Каліноўскі, Менск Прэсавы сакратар беларускага ўрада Аляксандар Цімашэнка паведаміў Свабодзе са спасылкай на першага віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашку пра тое, што дасягнутая дамоўленасьць па ўсіх прынцыповых пытаньнях адносна паставак газу ў Беларусь. Аднак падрабязнасьці пакуль невядомыя.

А 22. 30 па менскім часе спадар Цімашэнка зазначыў, што чакапецца падпісаньне кантрактаў.

( Цімашэнка: ) “Яшчэ не падпісваюць, але блізкія да падпісаньня. Магчыма, па расейскім часе не пасьпеюць да новага года падпісаць, па беларускім – павінны пасьпець. Залежыць ад таго, як узгадняць апошнія моманты. Будзе заява бакоў, падыход да прэсы. Напэўна, Сямашка выйдзе, Мілер выйдзе”. Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі з расейскага боку пакуль няма.

Прэм''ер Сяргей Сідорскі, як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, тэрмінова прыбыў у Маскву для падпісаньня дакумэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG