Падрыхтоўка мае быць завершаная 1 студзеня да 9 гадзін раніцы па менскім часе,– паведамляюць у расейскай газавай кампаніі. Гэты час раней быў прызначаны як момант адключэньня газу беларускім спажыўцам.
На гэты ж час у будынку “Газпрому” склікаецца прэсавая канфэрэнцыя для расейскіх і замежных журналістаў, якую правядзе намесьнік кіраўніка расейскага газавага манапаліста, старшыня “Газпром-экспарту” Аляксандар Мядзьведзеў.
Для завяршэньня перамоваў застаецца меней за 5 гадзін. Сёньня ўвечары чакаецца заява кіраўніка беларускага ўраду Сяргея Сідорскага па выніках тэрміновай нарады ў А. Лукашэнкі.