Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакі спадзяюцца падпісаць кантракт да новага году


Радыё Свабода На беларуска-расейскіх перамовах, якія праходзяць у будынку “Газпрома”, бакі абмяркуюць каля 14-ці дакумэнтаў. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітрый Казакоў. Самымі актуальнымі з іх зьяўляюцца кантракт на пастаўку газу ў Беларусь у 2007 годзе, пагадненьне аб стварэньні сумеснага беларуска-расейскага газатранспартнага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу”, а таксама ўстаноўчыя дакумэнты сумеснага прадпрыемства.

“Газпром” пакуль не дамовіўся зь беларускім бокам аб пастаўках газу ў 2007 годзе. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў. Ён выказаў спадзяваньне, што кантракты ўдасца падпісаць да новага году. Ён нагадаў, што прапанаваныя ўмовы для Беларусі ёсьць самымі выгоднымі на тэрыторыі СНД.

Да завяршэньня дзейнага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь засталіся лічаныя гадзіны.

Спадар Купрыянаў сказаў, што кіраўніцтва кампаніі гатова працягнуць перамовы зь беларускім бокам да 24 гадзінаў і “хоць пад бой Крамлёўскіх курантаў падпісаць пагадненьне”.

Прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Цімашэнка сказаў, што беларускі бок таксама прыкладае ня меншыя намаганьні, каб вырашыць пытаньне да новага году.

У Масве пачалася сустрэча першага віцэ-прэм''ера У. Сямашкі і старшыні праўленьня "Газпрому" А.Мілера.

На 15 гадзінаў па менскім часе кантракты яшчэ былі не падпісаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG