Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавыя перамовы ў Маскве працягваюцца


Радыё Свабода Сёньня ў Маскве працягваюцца перамовы “Газпрому” з беларускім бокам аб пастаўках газу ў 2007 годзе.

Прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў у эфіры тэлеканалу “Вести 24” сказаў, што ўчора перамовы былі безвыніковымі. Цяпер кансультацыі ідуць на рабочым узроўні. “Мы кантактуем і з віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам па тэлефоне і калі будзе такая неабходнасьць ён прыедзе ў Маскву”, – заявіў прадстаўнік “Газпрому”.

Спадар Купрыянаў сказаў, што расейскі канцэрн бачыць сваю задачу ў тым, каб дасягнуць дамоўленасьцей да новага году.

“Што да беларускага боку, то насамрэч цяпер гандаль, які працягвае беларускі бок ужо наагул ня тычыцца ўласна спажыўцоў газу, канчатковых спажыўцоў, насельніцтва і прамысловасьці, паколькі грашовая складаючая плацяжоў ужо даўно ўзгоднена. Яны гандлююцца адносна грошай, якія можа атрымаць ці не атрымаць беларускі бюджэт, а пры гэтым рызыкуюць надзейнасьцю і самой магчымасьцю забесьпячэньня паставак для свайго насельніцтва,” – заявіў С. Купрыянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG