Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртыза: ніякіх сьлядоў наркотыкаў у машыне, дзе ехала А.Борыс


Радыё Свабода Сёньня Анджэя Лісоўскага, сябра непрызнаванага беларускім ўладамі Саюза палякаў, азнаёмілі з вынікамі экспэртызы. Больш месяца таму ў ягоным аўта на беларуска-літоўскай мяжы ў зьнешнім люстэрку памежнікі знайшлі наркотыкі. Была ўзбуджана крымінальная справа.

Разам зь ім зь Вільні вярталася старшыня непрызнаванага ўладамі СПБ Анжаліка Борыс. Яна ўжо неаднойчы была дапытана ў якасьці сьведкі па гэтай справе.

Сёньня, па словах Лісоўскага, сьледчы КДБ Ражко сказаў яму, што ніякіх сьлядоў наркотыкаў унутры машыны, а таксама на ягонай вопратцы экспэртыза ня выявіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG