Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі: без кантракту Беларусь не дапусьціць транзыт расейскага газу


Радыё Свабода Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі ўвечары ў чацьвер прадэманстравалі заяву-ультыматум беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага наконт магчымага спыненьня транзыту расейскага газу з 1 студзеня, калі "Газпромам" ня будуць падпісаныя кантракты на пастаўку газу ў Беларусь і транзыт у Эўропу.

Паводле спадара Сідорскага, расейскі газ пастаўляецца праз беларускую тэрыторыю сыстэмамі "Ямал--Эўропа" і "Белтрансгаз" паводле адзінага кантракту.

(Сідорскі: ) "Падпісаньне кантракту на пастаўку газу з’яўляецца адначасова крокам да транзыту газу па тэрыторыі Беларусі. Таму калі расейскі газавы манапаліст будзе праводзіць перамовы ў неканструктыўным рэчышчы, транзыт газу ня будзе ажыцьцяўляцца з 1 студзеня. Паколькі ў "Газпрому" ня будзе кантракту на транзыт, мы не зможам рабіць яму гэтую паслугу”.

Прэсавы сакратар "Газпрому" Сяргей Купрыянаў раней казаў, што транзыт праз газаправод "Ямал--Эўропа", які належыць Расеі, з 1 студзеня будзе ажыцьцяўляцца бесперашкодна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG