Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: беларускі бок мае рэсурсы ў змаганьні з “Газпромам”


Радыё Свабода Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў верыць у сур’ёзнасьць пагрозы “Газпрому” адключыць газ для Беларусі 1 студзеня 2007 году.

(Фёдараў: ) “Ня ведаю, ці надоўга іх хопіць, але адключыць паспрабуюць — ужо занадта жорсткую пазыцыю заняла Масква. Спроба будзе, і я думаю, што й адказ будзе адпаведны. І ўсё ж нейкім чынам дамовяцца, раней ці пазьней”.

Пазыцыю беларускага боку ў газавай спрэчцы з Расеяй спадар Фёдараў ахарактарызаваў гэтак:

(Фёдараў: ) “Я не магу сказаць, што яна вельмі справядлівая, таму што сапраўды абяцаньняў яны ня выканалі. Але тое, што ў іх ёсьць пэўныя рэсурсы для змаганьня, у гэтым я ўпэўнены. І мяне гэта ў прынцыпе задавальняе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG