Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Красуцкі: эканамічнага абвалу ня будзе, але нейкія сацыяльныя праграмы скароцяць


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі перакананы, што ўрэшце ў беларуска-расейскай газавай спрэчцы будзе знойдзены кампраміс. Прычынай канфлікту спадар Красуцкі назваў жаданьне расейскага капіталу ўзяць пад кантроль найлепшую беларускую маёмасьць.

Спадар Красуцкі мяркуе, што, падвышаючы кошты на нафту й газ, Расея б’е па самых балючых месцах Беларусі.

(Красуцкі: ) “Канечне, будуць пэўныя страты й для бюджэту, нейкія сацыяльныя праграмы будуць скарочаныя. Але краху, эканамічнага абвалу ня будзе. Я думаю, што ў гэтай сытуацыі мы спакойна выстаім. Іншая рэч, што палітыка павінна была будавацца як шматвэктарная ў эканамічным пляне, у тым ліку й па энэрганосьбітах.

Тое, што пачалі рабіць апошнім часам, трэба было пачынаць гады чатыры-пяць таму. Але на памылках вучацца, часам даводзіцца й за гэта плаціць. Думаю, што гэтая плата будзе нязначнай, але ўрок добры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG