Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Мацкевіч: калі спыняць пастаўкі, Беларусь будзе адбіраць транзытны газ


Радыё Свабода Незалежны спэцыяліст у галіне энэргетыкі Валянцін Мацкевіч лічыць магчымым адключэньне расейскага газу Беларусі 1 студзеня 2007 году.

(Мацкевіч: ) “Тэхнічна гэта будзе паніжэньне ціску да нейкага ніжэйшага ўзроўню. Але да таго стану, як было ва Ўкраіне, напэўна, ня будзе, таму што 44 мільярды кубамэтраў, якія Расея пастаўляе ў Эўропу, яны ў любым выпадку будуць запампоўваць. І мінімальную колькасьць, неабходную для Беларусі, беларускі бок будзе адбіраць з гэтага аб’ёму. Юрыдычныя падставы для гэтага ёсьць”.

Спадар Мацкевіч мяркуе, што пагражаючы адключэньнем газу для Беларусі, Расея вядзе больш шырокую гульню:

(Мацкевіч: ) “Расея паказвае свой нораў, сваю вагу ўсёй Эўропе, у першую чаргу новым сябрам Эўразьвязу, і ў першую чаргу Польшчы ў сувязі зь яе пазыцыяй, калі яна заблякавала падпісаньне пагадненьня паміж Эўразьвязам і Расеяй”.

Валянцін Мацкевіч небясьпеку бачыць у непадрыхтаванасьці эканомікі да працы ў рынкавых умовах. А таксама ў непрадказальнасьці дзеяньняў беларускага кіраўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG