Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год "Нашай Ніве": "Тады можэ будуць карыстней траціцца народные грошы"


Зьміцер Падбярэскі, Менск "Наша Ніва" аб будаўніцтве шасэ ў Радашковічы.

№ 24 "Нашай Нівы" дае слова карэспандэнтам газэты зь Беларусі і Літвы. Нехта Максім піша: "Ужо трэці год, як губэрнскі "распарадзіцельны" камітэт праводзіць шоссэ ад ст. Радошковічы да горада, 7 вёрст. Цэлых два годы не было праезду на станцію. Людзі думалі, што шоссэ ніколі ня скончуць. За месяц, кажуць, ужо пазволяць ездзіць па гэтай новай выгоднай дарозі. — У другіх гасударствах там усюды праведзены шоссэ. Ў нашым краю, каторы прападае ў восень і вясну за непраезднымі балотамі, шоссэ — гэта навіна. Нашае шоссэ каштуець, кажуць, 47 тысячоў. Гэтые 7 вёрст новай дарогі выходзяць, як рукаў з дарагога сукна, прышыты да старой сярмягі. Німа слоў, што і 7 вёрст шоссэ (на ўвесь вуезд!) добрая рэч. Але калі падумаць, якіе у нас дарогі, што німа ні мастоў, ні равоў, непраездные грэблі на нізкіх мейсцох, сыпучые пяскі, ямы, пераезд праз рэкі бродамі, — то ўсякі зразумее, што заместа 7 вёрст шоссэ за 47 тысяч лепш добра паправіць 47 вёрст грунтавых дарог, палажыўшы па 1000 рублёў на вярсту. Калі-ж лічыць па 500 рублёў на вярсту, то можна ўжо пастроіць 94 вярсты. Значыць, можна было бы паправіць усе дарогі грунтавые, што са ўсіх старон вядуць у Радошковічы. — Будзем чэкаць земскаго самоупраўлення ад трэцей Думы, калі тутэйшыя людзі возьмуць у свае рукі дарожную, школьную, бальнічную і другіе справы. Тады можэ будуць карыстней траціцца народные грошы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG