Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пэнсіянэры-выбарнікі паскардзіліся ў аблвыбаркам


Радыё Свабода Кандыдат у дэпутаты прафсаюзны актывіст Аляксей Паўлоўскі змушаны быў сустракацца з выбарцамі ў фае спарткомплексу Магілёўскага заводу “Тэхнапрыбор”. Супрацоўнікі заводу адмовіліся адчыняць актавую залю — сказалі, што няма загаду кіраўніцтва.

На сустрэчу прыйшлі тры дзясяткі пэнсіянэраў. Яны, абураныя адмовай, склалі калектыўную скаргу й даручылі кандыдату ў дэпутаты даслаць яе ў абласную выбарчую камісію.

Паводле Аляксея Паўлоўскага, сустрэча з выбарнікамі мела адбыцца ў актавай залі спарткомплексу згодна з графікам, распрацаваным абласной выбарчай камісіяй. Прафсаюзны актывіст паказаў графік супрацоўнікам спарткомплексу, але тыя заявілі, што безь пячаткі дакумэнт несапраўдны.

Супернік Аляксея Паўлоўскага ў акрузе, начальнік управы прадпрымальніцтва Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Красоўскі на сустрэчу не зьявіўся.

На заводзе “Тэхнапрыбор” да сярэдзіны 1980-х начальнікам цэху працаваў цяперашні мэр Магілёва Віктар Шорыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG