Значная частка ўдзельнікаў – гэта моладзь, але разам зь імі маюць папрацаваць і вядомыя ўжо творцы , да прыкладу, мастак Алесь Марачкін і паэт Андрэй Хадановіч.
У першы дзень пленэру мастакі й літаратары ўшанавалі памяць мастака й скульптара Язэпа Драздовіча, пахаванага на могілках у вёсцы Ліпляны Глыбоцкага раёну. Увогуле ж творчая праца будзе праходзіць ня толькі на Глыбоччыне, але й з выездамі ў Полацак, а таксама ў Браслаўскі ды Верхнядзьвінскі раёны.
Пленэр распачаўся 24-га сьнежня, а завершыцца 2-га студзеня. Па выніках арганізатары й удзельнікі плянуюць зладзіць літаратурныя чытаньні і некалькі выставаў, а самая першая зь іх будзе арганізавана для вяскоўцаў з Глыбоцкага раёну, якія прымалі ў сябе мастакоў ды літаратараў.

Алесь Марачкін і Ада Райчонак