Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў “Нашай Нівы”: “Каб у Думе рускіх было як найбольш…”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі 100 гадоў таму “Наша Ніва” пра новы выбарчы закон у Расеі.

У №23 “Нашай Нівы” зьвяртае на сябе ўвагу нататка пад назвай “Інородцы” у Трэцей Гасуд. Думе”:

“Ва ўсей Расейскай Дзержаві жыве каля 130 мільёноў людзей. Па перапісі 1897 года, на гэтую вялікую грамаду народу прыходзіцца рускіх (што іх прыродная мова — расейская) толькі 55 мільёноў, значыць, менш як палова. За тое больш паловы жыцелёў Расеі — гэта “інородцы”: палякі, украінцы, беларусы, літвіны ды латышы, жыды, татары, армяне, грузіны і многа ешчэ ўселякіх іншых нацый. “Інородцоў” лічыцца больш за 70 мільёноў, — на 15 мільёноў больш, як рускіх…

Ня гледзячы на тое, у новай Думе некаторые націі і обласьці нават саўсім ня будуць мець сваіх прэдставіцелёў, іншые — будуць мець так мала, што голас іх проці рускіх ніякой вагі ня мае… Каб у Думе рускіх было як найбольш, новы закон завёў такі парадак: рускіе, што жывуць у краёх, падвластных Расеі, выбіраюць, асобне ад тамтэйшых жыцелёў, рускіх дэпутатоў. Рускіе ад Віленскай губ. пашлюць ў Думу 2 сваіх дэпутатоў; ад Ковенскай губ., ад Варшавы і ад Каўказу — па аднаму. Па перапісі 1897 года, ў Віленскай губ. рускіх ўсяго лічыцца 79 тысяч 542, а іншых націй — беларусоў, палякоў, літвіноў і жыдоў разам — жыве тутака 1 мільён 504 тысячы 51.

“Інородцы” гэтые выбіраюць толькі 5 дэп., значыць, адзін дэпутат выпадае на 300 тысяч народу. Рускіе тым часам выбіраюць двух, значыць, адзін прыходзіцца менш як па 40 тысяч рускіх. Падобне-ж робіцца і ў Ковенской губ.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG