Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія дзеці сьвяткуюць дома Божае Нараджэньне?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне дзецям каля аднаго зь менскіх касьцёлаў у Вігілію Божага Нараджэньня задаваў наш карэспандэнт.

(Дзяўчынка: ) “Накрываем стол, сьвяткуем. Дзелімся аплаткамі”.

(Хлопчык: ) “У сямейным коле. Дзелімся аплаткамі і дарым падарункі”.

(Дзяўчынка: ) “Кожны ламае кавалак аплаткі і загадвае пажаданьне. Дорым падарункі”.

(Хлопчык: ) “Зьбіраемся ўсёй сям’ёй. Пасярод стала ставім Ісуса Хрыста ў стайні. Молімся, дзелімся аплаткамі. Ісус Хрыстос прыйшоў нас збавіць. Калі мы памрэм, то трапім ня ў пекла, але на неба. Калі будзем добра жыць”.

(Хлопчык: ) “Сядаем за стол з рознымі стравамі. Молімся, дзелімся аплаткамі, гаворым розныя пажаданьні”.

(Дзяўчынка: ) “Мы дома чытаем Біблію, гатуем сьвяточную ежу. Слухаем калядную музыку. Нам падабаецца гэтае сьвята, бо яно праходзіць вельмі весела. А ноччу мы з братам прачынаемся і глядзім пад елку. А там ляжыць вельмі шмат падарункаў”.

(Хлопчык: ) “Мы молімся, чытаем Біблію пра Божае нараджэньне. Потым мы ямо, дзелімся аплаткамі і едзем у касьцёл”.

(Хлопчык: ) “Дзелімся аплаткамі. Пасьля першай зоркі, што загарыцца ў небе, мы спажываем ежу. Але нельга есьці нічога мяснога і малочнага. Пасьля на 2-ю гадзіну едзім на імшу. Яна трывае недзе каля дзьвюх гадзінаў. А 12-ай прыязджаем дадому. А 25-га дарым адзін адному падарункі, радуемся. Мне гэтае сьвята вельмі падабаецца. Зьявіўся Ісус і збавіў сьвет”.

(Хлопчык: ) “Сядзім за сталом, дзелімся аплаткамі. Молімся і чытаем Біблію”.

(Дзяўчынка: ) “Я дома сьвяткую Божае нараджэньне з мамай і сястрой. Мы дзелімся аплаткамі і загадваем пажаданьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG