Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Колас: “Добрай навіной быў набор у ліцэй”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Уладзімер Колас, пэдагог, дырэктар Нацыянальнага гуманiтарнага лiцэю імя Якуба Коласа, лiквiдаванага беларускiмi ўладамi, так адказаў на гэтае пытаньне:

(Колас: ) “Ну, ня столькі навіной, колькі добрай зьявай быў набор у ліцэй. Бо мы існуём у такіх умовах, што кожны год ня ведаеш, ці прыйдуць людзі, ці ня прыйдуць. А ў гэтым годзе насуперак усяму ў нас быў нават конкурс. Для нас добра тое, што мы мелі з каго выбіраць і набралі вельмі добрых абітурыентаў. Нават, як мы потым даведаліся, бралі рэпэтытараў, каб падрыхтавацца для паступленьня. Гэта надае аптымізму, што насуперак усяму гэтая справа карыстаецца падтрымкай, попытам, а значыцца – мы не прападзём. Мы думаем пра аднаўленьне нашых філій па Беларусі, і ў наступным годзе, я думаю, яны будуць працаваць…

Пазытыў той, што людзі бачаць пэрспэктыву ў той справе, якую мы робім. Гэта ня проста наш ліцэй, а гэта беларуская самасьвядомасьць, беларускі эўрапейскі дэмакратычны шлях. Вось на гэтым падмурку ўзьнік наш ліцэй, ён зь яго нікуды не сышоў, і да гэтага людзі імкнуцца. І гэта вельмі добра. Насуперак усёй гэтай прапагандзе, насуперак усёй гэтай хлусьні, насуперак гэтаму ціску людзі ідуць наперад, і гэта добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG