Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Статкевіч: “Наша нацыя сасьпела да свабоды”


Радыё Свабода Мікалай Статкевіч асуджаны на два гады абмежаваньня волі за арганізацыю мітынгу супраць вынікаў рэфэрэндуму 2004 году. Лідэр сацыял-дэмакратаў адбывае “хімію” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну. На пытаньне пра найлепшую падзею году палітвязень адказаў гэтак:

(Статкевіч: ) “Галоўнай пазытыўнай навіной было тое, што нягледзячы на пагрозы пажыцьцёвым зьняволеньнем ці нават сьмяротным пакараньнем дзясяткі тысяч беларусаў, у тым ліку жанчыны зь дзецьмі, выйшлі на плошчу, бо яны хочуць свабоды. Наша нацыя сасьпела да свабоды. І гэта вельмі добра, надзейна.

Але разам з тым я хацеў бы сказаць, што ёсьць і самая горшая падзея гэтага году. І самую лепшую, і самую горшую падзею падзяляюць даслоўна некалькі гадзінаў. Гэта тое, што той невялікі шанец на свабоду, які існаваў цягам некалькіх гадзінаў 19 сакавіка гэтага году, ня быў скарыстаны. І гэта зрабілася відавочным проста празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як людзі сабраліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG