Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга пра старажытныя войны на тэрыторыі Беларусі


Іна Студзінская, Менск У Музэі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Ягора Новікава “Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагодзьдзя”. Дасьледаваньне аналізуе розныя бакі вайны і можа быць цікавае як аматарам гісторыі, так і ўсім, хто цікавіцца палітыкай і ваеннай справай.

Імпрэза гэтая адбывалася ў невялічкай ўтульнай зале літаратурнага музэя, дзе на сьценах разьвешаныя калядныя мастацкія працы дзетак, пад гукі музыкі ў выкананьні гурту старажытнай беларускай музыкі “Брэдзіс”.

Асноўным прадметам сур’ёзнай дасьледчай працы маладога гісторыкі Ягора Новікава зьяўляецца вайна як найважнейшы фактар палітычнай гісторыі. Праўда, калега спадара Новікава Алег Трусаў сьцьвярджае, што войны пачаліся значна раней за пятае стагодзьдзе, яшчэ ў бронзавы век, калі зьявіліся бронзавыя баявыя сякеры кельтаў.

(Трусаў: ) “Іншая справа, я разумею Ягора, што няма пісьмовых крыніцаў, а археалягічныя крыніцы вельмі слабыя. Таму ён і пачаў дасьледаваць праз тысячагодзьдзе пазьней. Але тым ня менш, гэтая кніжка вартая тым, што Ягор ўпершыню пісаў гэтую кніжку як гісторык незалежнай дзяржавы, як чалавек, які разумеў, што беларус нічым ня горшы за рускага, немца, ірляндца. Што мы – цэнтар Эўропы – увесь час выжывалі дзякуючы вайне. Іншая справа, што беларуская нацыя сама войны разьвязвала вельмі рэдка, яна ў асноўным баранілася. І баранілася вельмі ўмела. Беларусы – адны зь лепшых ваяроў Эўропы. Мужнасьць беларусаў можна параўнаць толькі са швэйцарцамі, ірляндцамі”.

Ягор Новікаў разглядае імкненьне людзей да палітычнай магутнасьці ў якасьці аднаго з асноўных рухавікоў гісторыі і прасочвае эвалюцыю вайны ад інструмэнту ў барацьбе за магутнасьць да самадастатковага фактару гісторыі.

Храналягічна дасьледаваньне ўключае так званы «далітоўскі» пэрыяд раньняга сярэднявечча. Чаму менавіта ваенная гісторыя, тлумачыць аўтар дасьледаваньня.

(Новікаў: ) “Ваенная – таму што як любому мужчыну, мне ўласьціва імкненьне а спаборніцтва, да перамог, да змаганьня. І другое, гэта тое, што вайна зьяўляецца, мабыць, самым яскравым тэстам ля чалавека і для грамадзтва, дзе праяўляецца самае лепшае і самае горшае. Карані ваеннай гісторыі ніхто не дасьледаваў. Паколькі вайна – гэта інструмэнт палітыкі, то так ці інакш яна ўпісваецца ў кантэкст палітычнай гісторыі”.

Кніга чытаецца не як навуковае дасьледаваньне, а як мастацкі эпічны твор. Рэдактар кнігі Уладзімер Канановіч адзначыў такую вартасьць:

(Канановіч: ) “Калі мы глянем, якія крыніцы выкарыстоўвае аўтар –самыя разнастайныя, як на старажытных мовах– латыні, грэцкай, так і на сучасных, перад ўсім, на ангельскай, нямецкай, францускай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG