Крымінальная справа супраць супрацоўніка Бабруйскага заводу вінаградных напояў Аляксандра Міхалоўскага была заведзена летась – яго абвінавацілі ў крадзяжы і спробе крадзяжу. Потым абвінавачаньні часткова прызналі беспадстаўнымі, аднак Міхалоўскі, які раней балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў ад дэпутацкай групы “Рэспубліка”, вырашыў выехаць ва Ўкраіну, а пазьней – у Польшчу, каб папрасіць там палітычнага прытулку.
25 верасьня на мяжы Аляксандра Міхалоўскага затрымалі польскія памежнікі – ягонае прозьвішча ўнесьлі ў сьпісы Інтэрполу беларускія сьледчыя органы. Гаворыць Жонка Міхалоўскага Алена.
(Міхалоўская: ) “Мы чакаем экстрадыцыйнага суду і спадзяемся, што польскі бок ня выдасьць Аляксандра беларускім уладам”.
Ігар Бяляеў – варшаўскі беларус, які займаецца справай Аляксандра Міхалоўскага, кажа, што затрымка экстрадыцыйнага працэсу зьвязаная з дрэннай працай адваката Міхалоўскага, ад паслугаў якога Алена Міхалоўская напярэдадні адмовілася – цяпер справу вядзе іншы абаронца.
(Бяляеў: ) “Думаю, што ёсьць усе падставы спадзявацца на тое, што яго ня выдадуць, бо дзейнасьць Міхалоўскага добра знаная палітычным лідэрам у Беларусі”.
Лісты ў падтрымку Аляксандра Міхалоўскага даслалі Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Ляўковіч, Валер Фралоў ды іншыя палітыкі.
Усе экстрадыцыйныя працэсы ў справе беларусаў, так ці іначай зьвязаных з палітыкай, што адбываліся ў Польшчы цягам апошніх пяці гадоў, былі даволі працяглыя, аднак ніводзін зь іх ня быў выдадзены беларускаму боку.