Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Маслоўскі: “Галоўнае — зьяўленьне на палітычным небасхіле А.Мілінкевіча і А.Казуліна”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Старшыня Берасьцейскай філіі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі сказаў:

(Маслоўскі: ) “Галоўнай палітычнай падзеяй гэтага году я лічу зьяўленьне на палітычным небасхіле ў Беларусі дзьвюх асобаў — Аляксандра Мілінкевіча й Аляксандра Казуліна. І, безумоўна, пляц Каліноўскага. І, на мой погляд, калі Аляксандар Мілінкевіч пасьля выбараў неяк зьнік асабліва з палітычнага поля ў Беларусі, дык Аляксандар Казулін нават у няволі змог прымаць валявыя ўчынкі і ўплываць на грамадзка-палітычную сытуацыю ў Беларусі. І ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце.

Упершыню ў гісторыі Беларусі адна з краін Рады бясьпекі, ЗША, вынесла нават без пратаколу пытаньне Аляксандра Казуліна на разгляд паседжаньня гэтага самага ўплывовага органу ААН.

Для нас добрая навіна ў тым, што мы падтрымалі галадоўку Аляксандра Казуліна, і гэтая галадоўка салідарнасьці пачалася зь Берасьця”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG