Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Жарнасек: “Я змагла паверыць у моладзь нашай краіны”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Пісьменьніца з Наваполацку Ірына Жарнасек сказала:

(Жарнасек: ) “Я пражыла дзевяць радасных, непаўторных дзён у Рыме й па-сапраўднаму закахалася ў гэты горад. Заўсёды мяне прываблівала моц і веліч духу. Усё гэта я адчула ў вечным горадзе… Была ж, вядома, і ў Калізэі. І глядзела цяпер, што трон цэзара пусты, трыбуны пустыя… А ўся тая веліч духу, якую я адчула ў Рыме, яна праменіцца менавіта з казэматаў…

А яшчэ самае непаўторнае для мяне зь перажываньняў мінулага году — што я сама змагла паверыць у моладзь нашай краіны. У тое, што яна можа, здольная (ну, як кажа лідэр: “Можам! Пераможам!”) жыць, тварыць, працаваць, змагацца ў імя свабоды, праўды, справядлівасьці. Вельмі хацелася б, каб яна не расчаравалася ў старэйшым пакаленьні. Вельмі хацелася б, каб на будучае тыя выпрабаваньні, якія выпалі на 2006 год і якія яшчэ выпадуць, каб яны нас не надламалі, не зьнеахвоцілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG