Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП-БНФ патрабуе выдаліць амбасадара Расеі зь Беларусі


Радыё Свабода Кіраўніцтва КХП-БНФ зьвярнулася да Джорджа Буша, Тоні Блэра і Уладзімера Пуціна "дзеля прыняцьця рашэньняў і дзеяньняў у абарону Беларусі".

Зварот падпісаны старшынём партыі Зянонам Пазьняком і ягоным намесьнікамі – Юр’ем Беленькім і Сяргеем Папковым, паведамляе БелаПАН.

Кіраўніцтва партыі сцьвярджае, што палітыка кіраўніцтва Расеі ў дачыненьні да Беларусі "наўпрост супярэчыць трэцяму пункту Будапэшцкага Мэмарандуму 1994 года аб гарантыях бясьпекі Беларусі, прынятага Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй і Расеяй, падпісанага Беларусяй у знак згоды на адмаўленьне ад ядзернай зброі".

Кіраўніцтва КХП-БНФ таксама патрабуе выдаліць зь Беларусі амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які, як напісана ў звароце, "выступіў з падбухторшчыцкімі заявамі аб правядзеньні незаконнага анэксійнага рэфэрэндуму ў Беларусі аб гэтак званым "канстытуцыйным акце" і аб ліквідацыі сувэрэнітэту нашай краіны шляхам маніпуляцыяў аб''яднання з Расеяй".

У лісьце да кіраўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі падкрэсьліваецца, што "пуцінская ўлада выкарыстоўвае статус Расеі - краіны-прадаўца энэргетычных рэсурсаў (нафты і газу) - для палітычнага ціску на Беларусь з мэтай стварэньня эканамічнага крызісу і ліквідацыі сувэрэнітэту Беларускай дзяржавы". Пра гэта, на думку лідэраў КХП-БНФ, сьведчаць заявы расейскага кіраўніцтва пра рэфэрэндум у справе ўхваленьня канстытуцыйнага акту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG