Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Добрая навіна, што грамадзяне выйшлі на плошчу”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька згадаў выхад людзей на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 19 сакавіка.

(Лябедзька: ) “Добрая навіна — што грамадзяне Беларусі, якія выйшлі на плошчу Каліноўскага, разбурылі міт, што нам не патрэбная свабода, што мы гатовыя хадзіць і маршаваць адным строем і задавальняцца толькі кавалкам хлеба. Гэта я лічу самым магутным, падзеяй гэтага году, якая дае аптымізм і веру ў тое, што ў Беларусі ёсьць будучыня, а таксама ў людзей, якія тут жывуць.

Калі глядзець з маштабу ўсёй краіны, то, канечне, у першую чаргу гэта такі калектыўны подзьвіг грамадзянаў Беларусі. Сам выхад людзей, паводле розных зьвестак да 30 тысяч чалавек — пасьля таго, як кожнаму сказалі: ты выйдзеш і табе пагражае сьмяротнае пакараньне. Вось гэта ёсьць самае моцнае.

Выйшлі тысячы і тысячы людзей, прычым якія ня маюць непасрэднага дачыненьня да арганізаваных палітычных структураў. Гэта каштуе вельмі дорага. Я думаю, што яны якраз захавалі надзею і для грамадзянаў, якія жывуць тут, і ўзмацнілі цікавасьць да краіны ў міжнародным кантэксьце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG