Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст перарэгістраваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў


Радыё Свабода Міністэрства юстыцыі перарэгістравала Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Як паведаміў старшыня грамадзкага аб’яднаньня Алесь Пашкевіч, пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі саюзу выдадзенае ў адпаведнасьці з рашэньнем Мін’юсту ад 15 сьнежня і падпісанае міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым.

Паводле Пашкевіча, аб’яднаньне мае ўсе неабходныя афіцыйныя дакумэнты для сваёй законнай дзейнасьці. Апрача таго, падкрэсьліў ён, перарэгістрацыя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў завяршае доўгую спрэчку паміж сябрамі саюзу і Мін’юстам: адсутнасьць юрыдычнага адрасу ў СБП была галоўнай прэтэнзіяй да арганізацыі з боку міністэрства.

Варта нагадаць, што ўчора Аляксандар Лукашэнка прыняў старшыню іншага, праўладнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца. Падчас размовы кіраўнік дзяржавы заявіў, што гатовы падтрымліваць пісьменьнікаў, “якія працуюць у інтарэсах свайго народу і прымаюць вялікі ўдзел у фармаваньні маральных каштоўнасьцяў у моладзі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG