Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч: “Лукашэнка заканчвае свой шлях як галоўная асоба ў дзяржаве”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч адказаў:

(Вайтовіч: ) “Я лічу самай добрай навіной, што беларускі народ спакойна й напружана працаваў, як заўсёды, як гэта характэрна для беларускага народу. Гэта самая добрая навіна ў 2006 годзе.

Нягледзячы на тое, што ўлада народ падманвае, вынікі выбараў фальсыфікуе, ня можа праводзіць вытрыманую на карысьць народу замежную палітыку, народ усё ж працуе. І ў гэтым галоўны фактар таго, што Беларусь будзе жыць і беларушчына адродзіцца ў Беларусі. Я ўпэўнены, што перамены ўсё роўна будуць, што Лукашэнка ўжо заканчвае свой шлях як палітык і галоўная асоба ў дзяржаве, пераходзіць у такую стадыю — падаючую.

Тое, што народ усё гэта перажывае спакойна, на мой погляд, гэта — зарука добрай будучыні Беларусі”.
XS
SM
MD
LG