Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль: сёньня зноў разглядаецца пытаньне пра пазбаўленьне Беларусі льготаў ЭЗ


Радыё Свабода Сёньня ў Брусэлі адбываецца паседжаньне сталых прадстаўнікоў краінаў-чльцоў Эўразьвязу, на парадку дня якога пытаньне пра выключэньне Беларусі з генэральнай сістэмы прэфэрэнцыяў.

5 сьнежня працоўная група экспэртаў Эўразьвязу большасьцю галасоў прыняла рашэньне выключыць Беларусі зь ліку краінаў-бэнэфіцыяраў. У выпадку ўхваленьня сталымі прадстаўнікамі краінаў ЭЗ гэтае рашэньне набудзе моц праз паўгоду. Пытаньне было ініцыяванае зноў пасьля таго як прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу атрымалі пацьверджаньне пра тое, што ў часе галасаваньня набяруць неабходную большасьць галасоў для станоўчага рашэньня пытаньня, паведамляе БелаПАН.

Працэдура прыпыненьня гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі была ініцыяваная Радай ЭЗ ў жніўні 2005 году ў зьвязку зь інфармацыяй пра невыкананьне ў Беларусі правоў прафсаюзаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG