Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў лістападзе была найвышэйшай за апошнія два гады


Радыё Свабода Узровень лістападаўскай інфляцыі ў Беларусі – 1,8 адсотка – выявіўся найвышэйшым пасьля сьнежня 2004 году. Тады спажывецкія кошты падвысіліся на 2,1 адсотка, і надалей, мяркуючы па зьвестках Міністэрства статысткі й аналізу, іх максымальны месячны рост склаў 1,7 адсотка (у сьнежні 2005 году).

Да лістапада сёлета найвышэйшая інфляцыя была зафіксаваная ў студзені (1,3 адсотка). У кастрычніку кошты ўзрасьлі на 0,7 адсотка, у верасьні – на 0,2 адсотка, у жніўні – знізіліся на 0,7 адсотка, паведамляе БелаПАН. За 11 месяцаў бягучага году спажывецкія кошты ўзраслі на 5,7 адсотка пры гадавым прагнозе 7-9 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG