Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы ставяцца да падвышэньня цэнаў на расейскія нафту і газ?


Альгерд Невяроўскі, Менск З 2007 году цэны на расейскія нафту і газ для Беларусі істотна падвысяцца. Як на гэтае падвышэньне рэагуюць людзі ў Беларусі? Пытаньні мінакам на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Адмоўна. Якая можа быць садружнасьць дзяржаваў, калі цэны неадэкватныя расейскім?”

(Спадар: ) “З аднаго боку, яны маюць рацыю, бо мы спэкулюем іх рэсурсамі. А зь іншага, гэта адаб’ецца на простых грамадзянах”.

(Хлопец: ) “Адмоўна, бо славяне павінны дапамагаць адзін аднаму”.

(Спадар: ) “Гэта натуральна, што нявыгадна прадаваць Беларусі газ і нафту па такой нізкай цане”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што не павінны. І так усё дорага. Камунальныя паслугі і так падвышаюцца, а зарплата не расьце”.

(Спадар: ) “Нармальна стаўлюся да гэтага, бо нашыя самі вінаватыя”.

(Хлопец: ) “Лічу, што для нашай эканомікі гэта вельмі дрэнна, але цэны для Беларусі вельмі заніжаныя”.

(Спадарыня: ) “Калі гэта эканамічна апраўдана, то прыйдзецца плаціць. Для людзей гэта дрэнна”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі шкоднае рашэньне і для Беларусі, і для Расеі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG